На Чачэршчыне адбудзецца навуковая канферэнцыя
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі плануе правесці ў нашым раёне навукова-практычную канферэнцыю «Чачэршчына: вяртанне да вытокаў».
Плануемая тэматыка мерапрыемства – Чачэрск і ваколіцы паводле археалагічных крыніц, развіццё краю ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай і далей, Чачэршчына ў віхурах войн і рэвалюцый, пасляваеннае адраджэнне і развіццё, а таксама культурная спадчына, сацыяльная прастора, сельская гаспадарка, рамяство, гандаль і, канешне ж, мясцовыя славутасці.
Канферэнцыю мяркуецца правесці 21–22 кастрычніка 2021 года. Жадаючыя могуць падаць заяўкі на ўдзел
да 15 верасня па электроннай пошце: dounar_zagor@ mail.ru.
Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Тэксты прадстаўляюцца на электронны адрас dounar_zagor@mail.ru да 30 лістапада 2021 г. Кантакты: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (017) 378-14-09, факс (017) 379-18-34, Аляксандр Барысавіч Доўнар,
е-mail: dounar_zagor@ mail.ru.